Поле бітвы – першая лінія, другая ("стралковая")лінія, флангі, ззаду артылерыя, збоку авіяцыя.
Дзеля маленькіх гарадоў поле вузкае, дзеля вялікіх - шырэй.
Ратуша да 5 – 3 блокі па 30 адзінак у лініях, флангаў няма, 1 блок артылерыі. Авіяцыя – 10 Гіракопцераў, 5 Бамбавікоў.
Ратуша 5-10 - 5 блокаў у лініях, па аднаму на флангах, 2 блокі артылерыі. Авіяцыя – 20 Гіракопцераў і 10 Бамбавікоў.
Ратуша вышэй за 10 - 7 блокаў у лініях, па 2 на флангах, 3 блокі артылерыі. Авіяцыя – 30 Гіракопцераў і 15 Бамбавікоў.
Авіяцыя – заўсёды 2 блокі. Адзін для Гіракопцераў, другі для Бамбавікоў.
Сцяна.
Калі ў горадзе няма цяжкой ці лёгкай пехоты і стралкоў, то дзеля перамогі дастаткова знесці толькі 1 блок сцяны.
1-й узровень - 150 хіт-поінтаў, за кожны наступны +50 альбо = 100 + 50*узровень сцяны
Стаіць у першай лініі. Пакуль не парушана – атакуючая пехота б’е толькі яе (атрымоўваючы стрэлы ды кулі ад абаронцаў), а флангавыя напады ўвогуле немагчымыя.
Калі парушаецца фрагмент сценкі, на гэтае месца становіцца пехота абаронцы.
Парушэнне сцяны:
ад 15+ узроўня сцяна не паддаецца тарану на працягу 8 раўндаў (застаецца 7 слотаў).
ад 18+ узроўня сцяна не паддаецца тарану на працягу 16 раўндаў (застаецца 7 слотаў).
ад 24+ узроўня сцян ніколі не атрымае стратаў ад тарану.
ад 27+ узроўня сцяна не паддаецца катапульце на працягу 5 раўндаў (застаецца 7 слотаў).
ад 30+ узроўня сцяна не паддаецца катапульце на працягу 13 раўндаў (застаецца 7 слотаў).
ад 8+ узроўня сцяны секцыя забівае толькі адну адзінку перад ёй, акрамя Гопліту і Паравога Гіганту
ад 10+ узроўня сцяны секцыя забівае толькі адну адзінку перад ёй, акрамя Паравога Гіганту
ад 20+ узроўня сцяны секцыя забівае адну адзінку перад ёй без выключэнняў.
Жыццё/здароўе/хіты.
У кожнага юніта, таксама як і ў сцяны, цяпер ёсць жыццё.
Атрыманыя пашкоджанні вылічваюцца проста: жыццё мінус (напад мінус браня).
Доктар можа лячыць параненага. Забітага не можа. Машыны лячыць – доктар таксама не можа.
Машыны можа лячыць механік (магчыма, будзе ўведзены ў наступнай версіі разам з падвозам баекамплекту).
Бітва
Максімальная колькасць юнітаў на клетку:
Кідальнік дзідаў 30
Прашчнік 30
Мечнік 30
Гопліт 30
Лучнік 30
Стралок 7
Паравы Гігант 10
Гіракопцер 30 (у залежнасці ад памераў гораду)
Бамбавік 15 (у залежнасці ад памераў гораду)
Таран 6
Катапульта 6
Марціра 6
Кожны юніт мае сваё вызначанае месца, вызначэнне праходзіць аўтаматычна..
Падчас САБ (сумесная альянсавая бітва) першымі ваюе войска таго, хто прыйшоў у бітву апошнім. Калі 1 юніт забіў іншага, астача нападу знікае ў нікуды.
Парадак нападу падчас бітвы:
1. Гіракопцеры б’юць Бамбавікоў
2. Ацалелыя Бамбавікі б’юць Артылерыю
3. Артылерыя б’е цяжкую пехоту
4. Сцяна – Цяжкую пехоту
5. Мечнікі – Стралкоў і Артылерыю
6. Стралкі – Цяжкую пехоту
7. Цяжкая пехота – Цяжкую пехоту
Класіфікацыя баявых адзінак.
Баявыя адзінкі ў Ікарыям падзяляюцца на баявыя класы. Класа юніта можа распавесці пра тое, якім чынам патрэбна выкарыстоўваць тую ці іншую адзінку. Колькасць класаў – шэсць.
Цяжкая пехота
Касцяк любога войска. Змагаецца ў першай лініі.
Б’е цяжкую пехоту ворага і атрымоўвае ўсе шышкі ад яго.
Перамагчы без цяжкай пехоты немагчыма.
Запаўняецца юнітамі ў наступным парадку:
1. Спачатку ўваходзяць Гопліты
2. Пасля таго, як Гоплітаў не застаецца, у бітву ўваходзяць Паравыя Гіганты
3. Пасля ўступае лёгкая пехота – Кідальнікі дзідаў
4. Мечнікі спачатку з рэзерву, пасля падцягваюцца з флангаў, цалкам іх вызваляючы.
5. Калі ўся цяжкая і лёгкая пехота скончылася, калі ў стралковых юнітаў заканчваюцца патроны, у выпадку адсутнасці цяжкой пехоты, яны (стралковыя войскі) таксама могуць устаць у першую лінію выканыстоўваючы альтэрнатыўную зброю(Прашчнік – кінжал (страты – 2), лучнік – кароткі меч(страты 5), стралок – штык (страты 3) у наступным парадку: Прашчнік-Стралок-Лучнік.
Лёгкая пехота
Бьюць лёгкую пехоту ворагу, калі такой няма, абыходзяць і атакуюць стралкоў у другой лініі.
Пасля бьюць артылерыю (страты на полі бітвы не бачныя, але ў рэзерве яны дадаюцца).
Ваююць на флангах, калі ў цяжкой пехоце дастаткова Гоплітаў, Паравых Гігантаў, і із рэзэрв яшчэ не вычарпаны.
Лёгкую пехоту складаюць толькі :
1. Мечніки
2. Кідальнікі дзід
Стралковыя юніты
Стралковыя юніты стаяць у другім шэрагу і шчодра абсыпаюць варожую пехоту кулямі ды стрэламі.
Калі скончваецца цяжкая і лёгкая пехоты – стралковыя юніты выходзяць у першую лінію і штыкамі-кінжаламі спрабуюць нешта зрабіць.
Дастаўка патронаў на поле бітвы з’явіцца ў наступнай версіі, а пакуль што, пасля заканчэння патронаў юніты сыходзяць у рэзерв і мяняюцца з тымі, у каго патроны ёсць.
Калі на адзін раўнд адаслаць войска з гораду, а пасля вярнуць – патроны адновяцца.
У бітву ўваходзяць:
1.
Стралкі – 3 зарады (патроны) (напад 7 стралкоў (=224) крыху меней нападу 30 Лучнікаў (=240), але па ўтрыманні 7 Стралкоў (21 манета ў гадзіну), нашмат лепей 30 Лучнікаў (120 манет у гадзіну) – гэта тычыцца ўсіх апгрэйдаў Майстэрні.
2. Лучнікі – 3 зарады (патроны)
3. Прашчнікі – 5 зарадаў (патронаў)
Артылерыя
Стаіць ззаду ўсіх і здаля долбіць сцяну.
Калі не трапляе па сцяне – трапляе па цяжкой пехоце.
У бітве:
1. Марціра – 3 зарады (патроны)
2. Катапульта - 5 зарадаў (патронаў)
3. Таран – патронаў няма.
Авіяцыя
Гіракопцеры і Бамбавікі.
Гіракопцеры могуць біць толькі сабе падобных, альбо Бамбавікоў.
Бамбавік. Асноўная мэта – варожая артылерыя, яе бомбяць у першую чаргу.
Дапаможнае войска
Доктары лекуюць толькі Гоплітаў (магчыма, мечнікаў).
Кухары аднаўляюць Мараль. 1 Кухар аднаўляе 1% Маралі.
Максімуму няма, таму што яны знаходзяцца за межамі поля бітвы.
Мараль
Узровень марали вызначаецца першай хваляй. Ва ўсіх, увайшоўшых пасля хваляў, Мараль падае да ўзроўня першай хвалі.
Мараль падае ў наступных выпадках:
* Кожны раўнд зніжае ўзровень Маралі на 10%;
* Атрыманне большых стратаў, чым вораг - 5%;
* Барацьба з гарадской сцяной (калі сцяна не атрымоўвае страт) - 10%;
* Барацьба з ворагам, на чыім баку перавага ў колькасці войска - 5%;
* З-за прарыву флангаў - 5%;
* Роўныя страты ў нападніка і абаронцы - 5%;
Сцяна і гарнізон
Калі ў абаронцы не перавышаны ліміт гарнізону, у выпадку напада на яго ў ва ўсю першую лінію ўстае сцяна.
Калі ліміт гарнізону перавышаны – бітва пачынаецца без сцяны..
Як толькі колькасць войска становіцца меней за ліміт гарнізону, з’яўляецца сцяна.
Ліміт гарнізону = 250 + 50 * (узровень ратушы + узровень сцяны)
1 юніт займае 1 месца гарнізону.
Сцяна мае:
Жыццё= 100+50*узровень сцяны
Абарона: 0-2 узровень - 15, кожныя наступныя 3 узроўні +8
Напад: На кожным дзесятым узроўні ідзе скачок нападу. Напад разлічваецца наступным чынам:
дзеля 0-9: 10+2*узровень сцяны
дзеля 10-19: 30+5* узровень сцяны
дзеля 20-29: 50+10* узровень сцяны
Трапнасць:
дзеля 0-9: 30%
дзеля 10-19: 50%
дзеля 20-29: 80%
Матэрыял прадстаўлены
человеГ. Пераклад на беларускую мову і адаптацыя да Ikariam.by -
®Zmiceriush